Взрослые игры вокруг детского сада<
Вечерний Минск, 6 февраля 1997
В телефонной трубке — взволнованный голос... Мужчина не
назвал свою фамилию, представился просто родителем ребенка, посещающего
круглосуточный детский сад N 33. Говорил от лица всех родителей. Чем же он был
взволнован? Дело в том, что сад собираются закрыть: кому-то приглянулись его два
корпуса, расположенные в лесном массиве Степянка, на территории зоны госдач (это
— окраина Минска). Звонивший в редакцию сообщил, что родители намерены
пикетировать резиденцию Президента.
И пикетирование действительно состоялось — его даже показали
на разных каналах телевидения. По-разному истолковали ситуацию тележурналисты.
Нам же хотелось получить сведения из первоисточника.
Заведующая детским садом сообщила, что находится он в ведении
МВД. Посещают его 130 ребятишек от 3 до 7 лет. 75 из них — дети сотрудников МВД,
работающих по скользящему графику, остальные — дети пожарных и военнослужащих.
В министерстве этом от комментариев по поводу возникшей
ситуации отказались, сославшись на комиссию, которая еще не окончила
разбирательство.
В Минском городском управлении образования с готовностью
пролили свет лишь на состояние детсада N 33. Два его здания — в прекрасной
форме. В 1994 году был сделан капремонт одного, а годом позже — и другого
корпуса. Что касается расходов на содержание детей, то они в пределах положенных
норм для дошкольных учреждений с круглосуточным пребыванием. Так что сад этот
никак не выходит из разряда обычных.
— Объективно он сегодня нужен, — закончил свой рассказ
сотрудник управления образования, пожелавший остаться инкогнито.
Более подробную информацию о судьбе детского сада N 33
сотрудники МВД обещали дать по официальным каналам через несколько дней.
Наберемся терпения?..
Валерия Шпота
Былая дача Цанавы будзе выстаўлена на аўкцыён
Некалi гэта быў прыгожы будынак стылю даваеннага класiцызму. Бела-бiрузовы колер мякка злiваўся з лясным асяроддзем... Дача Лаўрэнцiя Цанавы мае змрочную гiсторыю i даволi прывiдную будучыню.
Дача Цанавы
Цанава Лаўрэнцiй Фамiч (сапраўдная фамiлiя — Джанджгава; змянiў у 1938
годзе). Тады ж стаў наркомам унутраных спраў Беларусi, пасля (у 1941-м)
наркомам дзяржаўнай бяспекi i кiраўнiком тайнай палiцыi.
Кожнаму кiраўнiку па дачы — гэта святое. Такая рэзiдэнцыя Цанавы,
мястэчка спецабслугоўвання, была ў Сцяпянкаўскiм лесе (дарэчы, назва
“Сцяпянка” пайшла ад Лаўрэнцiя Фамiча, якi вымаўляў “Сляпянка” на свой
манер). Гэтая дача-рэзiдэнцыя была пабудавана ў 1930-х гадах. Аб ёй
згадвалi Якуб Колас i Мiхаiл Мiцкевiч (яго сын) у сваiх успамiнах аб
першых днях вайны. Калi 24 чэрвеня ўпершыню бамбiлi Мiнск, Колас са
сваёй сям'ёй выехаў за горад i спынiўся ля дачы Цанавы.
Вайна прайшла, а дача засталася, нават за тым жа гаспадаром. Цанава стаў
цi не самым уплывовым чалавекам у рэспублiцы, нават мянушка ў яго была
“Лаўрэнцiй другi” (пасля Берыi. — Аўт.).
Некалi сярод старых бабулек, карэнных жыхароў тых мясцiн, хадзiлi чуткi,
што ў лесе ёсць невядомыя могiлкi маладых жанчын, якiх спачатку
прывозiлi на дачу... Чуткi бяздоказныя, бо ў лесе нiхто не капаў, але
пацверджаныя Разалiнай Дружбiнай, жонкай ардзiнарца мiнiстра дзяржаўнай
бяспекi Беларусi. У адным з iнтэрв'ю яна пераказала словы яго пакаёўкi
Валянцiны аб тым, што ў Лаўрэнцiя Фамiча часта былi новыя каханкi, якiх
прывозiлi па першым загадзе. Непаслухмяныя дамы пасля знiкалi...
Аб прывiдах
Не, нiхто i нiколi не бачыў на гэтай дачы прывiдаў, але некаторыя з тых,
хто туды трапiў, сапраўды знiкалi. Тое ж здарылася i з Саламонам
Мiхоэлсам. Ён быў вядомым культурным дзеячам: рэжысёр, акцёр, лаўрэат
Сталiнскай прэмii... Але ён не абмiнуў палiтыкi... Ён быў самым
папулярным яўрэем Беларусi. Дзякуючы яму пачалася дапамога з боку
амерыканцаў. У 1942 годзе быў першым старшынёй Яўрэйскага антыфашысцкага
камiтэта. Адначасова з'яўляўся супрацоўнiкам органаў дзяржбяспекi, пасля
вайны збiраў для кiраўнiцтва iнфармацыю аб сiтуацыi ў Iзраiлi. Толькi
звесткi былi памылковымi, кiраўнiцтва камiтэта рэпрэсавалi, а Мiхоэлс i
Голубеў-Патапаў (тэатральны крытык) былi завезены на дачу Цанавы i
забiты. Па афiцыйнай версii, смерць наступiла ў вынiку няшчаснага
выпадку — наезду грузавiка на вулiцы Ульянаўскай, каля стадыёна “Дынама”.
У 1952 годзе Лаўрэнцiя Цанаву абвiнавацiлi ў “сур'ёзных памылках”,
звольнiлi на пенсiю. Але ж пасля смерцi Сталiна былы апякун Цанавы,
“Лаўрэнцiй першы” (Берыя), надрукаваў матэрыялы аб забойстве Мiхоэлса, i
ў 1953 годзе Лаўрэнцiя Цанаву арыштавалi. У той жа час ён не пакiдаў
надзеi выйсцi на волю i нават разлiчваў адкупiцца ад новага кiраўнiцтва.
Вядома, што на пачатку 1955 года ён адаслаў Варашылаву пакет з заявай, у
якой прапанаваў у абмен на волю паказаць радовiшча нафты i каменнага
вугалю недзе побач з мясцiнамi свайго дзяцiнства. Але рашэння па сваёй
справе ён не дачакаўся — напрыканцы 1955 года памёр у шпiталi Бутырскай
турмы.
Другое жыццё дачы
Страцiўшы свайго гаспадара, дача пацiху перайшла пад кiраўнiцтва МУС.
Самi мiнiстэрскiя дачы, у тым лiку i прадстаўнiкоў дзяржбяспекi, былi
пабудаваны побач у лесе, блiжэй да чыгуначнай станцыi “Сцяпянка”. А ў
будынку дачы Цанавы зрабiлi дзiцячы садок мiнiстэрства. У ста метрах ад
яго — раённы садок № 33 (у барачным будынку).
Садок на дачы быў вышэйшага ўзроўню: кругласутачны, з добраўпарадкаванай
тэрыторыяй, прафесiйнымi працаўнiкамi. З самага пачатку ў iм было чатыры
групы, пазней колькасць груп зменшылi да трох — не хапала дзяцей.
Выхавальнiца са стажам, зараз пенсiянерка, Анна Бранiславаўна працавала
ў садку з 1962 года. Падчас нашай размовы яна не без гонару ўспамiнала
аб гэтым часе. I шкадавала аб апошнiх гадах дзiцячага садка, калi групы
спачатку зменшылi i зрабiлi толькi тры, а потым (год сем таму) перавялi
ўсiх ў новы садок МУС па вулiцы Заслаўскай.
Дачу Цанавы вырашана было рэканструяваць, адрамантаваць. Па словах
сведак, выхавальнiц дзiцячага садка № 33, што знаходзiцца за сто метраў
ад “дачы”, нiбыта нейкiя работы пачыналiся, але хутка скончылiся. Цяпер
зрэдку выхавальнiцы водзяць свае групы гуляць у бок “чорнай дачы”.
Руiны на аўкцыён
Сёння будынак цанаўскай рэзiдэнцыi ў гаротным стане. Раней забiтыя вокны
i дзверы зараз часткова вынесены. У пакоях стары хлам, падраныя шпалеры,
бутэлькi... Сапраўдны часовы прытулак п'янiц. Але нягледзячы на такую
ўбогасць сам будынак можа вытрымаць яшчэ не адно стагоддзе (калi б быў
добры гаспадар).
Ва ўсiм гэтым закiнутым пейзажы вылучаецца толькi дзiцячы садок № 33.
Будынак выразны, аднапавярховы, барачнага тыпу, без вады! Па сваiх
функцыях, магчыма, быў домам абслугi наведвальнiкаў “дачы”. У другiм
жыццi стаў выхаваўчай установай. Толькi парадокс сiтуацыi ў тым, што
дабротны, мураваны будынак закiнуты, а ў “бараку” — дзiцячы садок. Ён
падтрымлiваецца ў добрым стане, наколькi гэта магчыма за тыя грошы, што
выдае раён.
Дарэчы, за абодва садкi (былы садок МУС i сённяшнi раённы) адказвае
аддзел адукацыi Партызанскага раёна. Там нам пракаментавалi
парадаксальную сiтуацыю з дзiцячымi садкамi. Зараз чакаецца завяршэнне
будаўнiцтва новага будынка па вулiцы Геалагiчнай, куды будзе пераведзены
дзiцячы садок № 33. Будынак жа гэтага садка разам з садам-"дачай" будзе
прададзены. Гэтае месца ўжо ўнесена ў аўкцыённы спiс i чакае свайго
новага гаспадара.
Цiкава, хто ж будзе гэты “новы беларус”, якi набудзе “дом з прывiдамi”.
Дар'я Сацукевiч